Бяляцкі і Ціханоўская ў ліку намінантаў на Нобельскую прэмію міру



Сёлета сярод намінаваных на Нобелеўскую прэмію міру і двое беларусаў — Святлана Ціханоўская і Алесь Бяляцкі. Яны ўвайшлі ў спіс з ажно 329 кандыдатаў. Сваё рашэнне камітэт абвесціць 8 кастрычніка.

Сярод 329 кандыдатаў ёсць як асобы, так і арганізацыі. Нарвежскі Нобелеўскі камітэт называе толькі агульную лічбу вылучаных, але не разгалошвае ані спіс, ані шорт-ліст. Нарвежскі парадак адбору выключае любыя інсайды і лабіраванне. Поўныя спісы публікуюцца, але толькі праз 50 гадоў, калі робяцца гісторыяй.

Рашэнне прымае камітэт, які складаецца з пяці чалавек, выбраных нарвежскімі парламентарыямі. Яны традыцыйна рэпрэзентуюць розныя палітычныя сілы: правых, левых і цэнтрыстаў.