„Пакуль не будзе выпрацаваны адзіны падыход да Беларусі – санкцыі будуць мець дэкларацыйны характар”



Грузія  запрасіла  старшыню Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Лідзію Ярмошыну незалежным назіральнікам на муніцыпальныя выбары.  

Гэта выклікала негатыўныя эмоцыі сярод беларускіх праваабаронцаў, палітыкаў і грамадскіх дзеячаў, гаворыць сустаршыня Руху  Салідарнасці “Разам” Алена Талстая:

–  Сам факт такога запрашэння прадстаўнікоў Цэнтральнай выбарчай камісіі ў якасці так званых незалежных назіральнікаў з’яўляецца цалкам абуральным фактам. І, канешне, ніякімі незалежнымі назіральнікамі не могуць быць не толькі Ярмошына, а любы прадстаўнік яе “ярмошынскай цэнтральнай выбарчай камісіі”. Таму што ніводныя выбары ў Беларусі з 1996 года не былі вызнаныя АБСЕ свабоднымі, празрыстымі і справядлівымі.

Паводле Алены Талстой, пакуль не будзе на Захадзе выпрацаваны адзіны падыход да Беларусі, а санкцыі будуць мець дастаткова дэкларацыйны характар. Прыклад Беларусі будзе прыцягальны для любой улады і любой краіны, адначасова гэта небяспека для ўсіх краін і асабліва іх народаў.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя