Пачаўся Міжнародны фестываль „Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі”



Канцэрт Акадэмічнага хору Варшаўскага ўніверсітэта адкрыў сёлетні 40-ы Міжнародны фестываль „Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі”.

Падзея адбылася 13-га верасня ў саборы Святой Тройцы ў Гайнаўцы. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў улады, парламентарыі, прадстаўнікі мясцовага самакіравання, прадстаўнікі Каталіцкай Царквы і духавенства Праваслаўнай Царквы на чале з мітрапалітам Варшаўскім і ўсёй Польшчы Савай. 

Самакіраванне Падляшскага ваяводства, якое з’яўляецца партнёрам мерапрыемства, прадстаўляў маршалак Артур Касіцкі.

wrotapodlasia.pl