Мастак Алесь Пушкін напісаў ліст пра грамадзянскі выбар



Пра гэта паведамляе ў сваім тэлеграм-канале праэкт BY_culture.

«Мастакі Беларусі (асабліва маладыя) баяцца і цураюцца палітыкі, служаць Прыгажосці і проста абстрактнаму мастацтву, а я ж больш старэйшы, я пасля войска (служыў у Афганістане ў верталётным палку) – перастаў баяцца ўлад. І са студэнцкіх гадоў – актыўны з першага мітынгу Дзяды-88 у Курапатах. За яго я атрымаў свае першыя 15 сутак. Я заняў акрэсленую пазіцыю, я стаў на пазіцыі Праўды, якой бы цяжкай яна не была… Пакаяння – і новага жыцця без хлусні! Вось гэта і апынулася цяжкім і для мяне і для грамадства. Беларускае грамадства яшчэ не можа выйсці, запатрабаваць асуджэння, як у Нюрнбэргу – тых, хто расстрэльваў у Курапатах. Так, людзі выходзяць, але жменькамі. І мы вось так і пакутуем – і я, і Беларусь… Хаця і есці ёсць што, і апрануцца, і рэстараны поўныя людзей.”

Мастак за кратамі з 30 сакавіка. У Гародні праходзіла выстава. Пракуратура палічыла, што карціна, прысвечаная антысавецкаму падпольшчыку Яўгену Жыхару рэабілітуе нацызм.