Бацькі Дзяніса Марусевіча: мы верым у перамогу



Надзеі на тое, што хутка ўсе палітвязні будуць на волі, не губляюць бацкі 25-гадовага берасцейскага палітычнага вязня і спартоўца Дзяніса Марусевіча. Хлопца абвінавацілі ў частцы 2 артыкула 293 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, – распавяла яго маці Людміла Марусевіч:

„Ужо яны не асоба ў нешта вераць, у нейкія каардынальные змены. Можа дзесьці глыбока ў душы ў іх нейкая іскрынка і гарыць. Але я размаўляю з іншымі мамамі – засмучаныя, што людзі сядзяць, а астатнія жывуць як і жылі. Ёсць такая крыўда, і вельмі многія пра гэта кажуць. Але ўсё-такі мы верым у перамогу”.

Згодна рашэння суда Дзянісу Марусевічу далі 4 гады калоніі ўзмоцнена рэжыма. Фактычна год палітвязень ужо правёў за кратамі.

Беларускае Радыё Рацыя