Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні



Лукашэнка памілаваў 13 чалавек. Пра гэта заявіла ў эфіры БТ намесніца кіраўніка адміністрацыі Вольга Чупрыс.

Хто гэтыя людзі, пакуль невядома, паведамляе t.me/nashaniva. Але адзначаецца, што гэта людзі, якія здзейснілі злачынства ў інтэрнэце і раскаяліся ў зробленым. У дзевяці з 13 чалавек у спісе маюцца непаўналетнія дзеці.

Нагадаем, што спісы на памілаванне Лукашэнку перадаў Юрый Васкрасенскі. Але па словах Чупрыс, тыя, хто быў у гэтым спісе, не адпавядалі крытэрыям, па якіх гэтыя людзі павінны былі быць памілаваныя, частка з іх яшчэ не асуджаныя. Тыя, хто не напісаў прашэння, не былі памілаваныя, як і тыя, хто ўжо меў судзімасці раней.

Частку памілаваных не выпусцяць на волю — ім заменяць пакаранне на хімію.