У Беларусі завялі крымінальную справу за расстраляны памежны слуп



Па факце пашкоджання беларускага памежнага знака ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 370 (здзек над дзяржаўнымі сімваламі). 

Пра гэта паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. Пра інцыдэнт стала вядома напярэдадні.

На ўкраінска-беларускай мяжы 11 верасня на вучастку Пінскага памежнага атрада каля вёскі Горавіца Драгічынскага раёна невядомыя абстралялі памежны знак. Пашкоджанні выявілі памежнікі Луцкага памежнага атрада Украіны і праінфармавалі беларускі бок.