Дзе будуць адбываць пакаранне фігуранты „пінскай справы”?



Сваякі палітвязняў з другой групы “пінскай справы” пачалі даведвацца, у якія месцы адбывання пакарання накіруюць іх родных. Этапаванне павінна пачацца неўзабаве, пакуль жа дзесяць жыхароў Пінска знаходзяцца ў баранавіцкім СІЗА №6.

Па словах праваабаронцы Алеся Рамановіча, нават у гэтым пытанні судовая сістэма паказала, наколькі яна мае прадузятае стаўленне да палітычных спраў:

– Некаторыя сваякі ўжо ведаюць. Самае дзіўнае, што ўжо ведалі нават да рашэння апеляцыйнага суда, яны ўжо некаторыя ведалі куды этапуюць іх мужоў, сыноў. Гэта дзіўна, як гэта, яшчэ фактычна не ўступіў прысуд у сілу, а ўжо вядома куды этапуюць чалавека. 

Палітвязні з другой групы “пінскай справы” атрымалі ад 4 да 5,5 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Беларускае Радыё Рацыя