LIVE: Юрый Стыльскі / Дай дарогу! / фэст



На імправізаваны кватэрнік запрашае артыст перамогі Юрый Стыльскі з берасцейскага панк-гурта «Дай дарогу!»

Дата: 19 верасня

Час: 20.00

Паглядзець можна тут

Юрый быў вымушаны з’ехаць пад пагрозай затрымання ў межах справы аб прызнанні «экстрэмісцкім» кліпа на песню «Баю-бай». Гурт фактычна трапіў у «чорны спіс», яго канцэрты адзін за адным зрываліся.

Гурт «Дай дарогу!» заснаваны ў 1998 годзе. Названы «Гуртом года» на прэміі «Даём рады» у 2012 годзе, «Артыстам года» на прэміі «Rock Profi» у 2015 годзе. Выступаў на канцэртах на Дзень волі ў 2018 і 2019 гадах. Выдаў дзевяць студыйных альбомаў, апошні на сёння — «Под вой собак» 2020 года.