Яшчэ двух беларусаў экстрадуюць з Расеі
Яшчэ двух беларусаў экстрадуюць з Расеі – на радзіме ім пагражаюць вялікія тэрміны зняволення. У Санкт-Пецярбургу пачаўся суд па справе аб экстрадыцыі ў Беларусь жыхара Маладэчна Сяргея Непагоды, якому на радзіме пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі. Пра гэта «Радыё Свабода» паведамілі прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Пецярбургу. 41-гадовы мужчына летась збег з Беларусі, пасля таго як 19 чэрвеня мінулага года паспрабаваў адбіць у сілавікоў ўдзельніка акцыі на скрыжаванні вуліц Вялікі Гасцінец і Багдана Хмяльніцкага ў Маладэчне. У сакавіку яго затрымалі ў Пецярбургу.
Экстрадуюць таксама Уладзіслава Чэкалава, на якога ў Беларусі заведзена крымінальная справа за фінансаванне пратэстнай дзейнасці.
Нагадаем, раней былі экстрадаваныя з Расеі баксёр Аляксей Кудзін з Маладэчна і берасцеец Вадзім Дубоўскі. Кудзіну прысудзілі 2,5 гады калоніі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: news.transinfo.by