Ціханоўская назвала прынцыпы выбудоўвання адносін з Расіяй



Святлана Ціханоўская назвала прынцыпы, якіх новая Беларусь будзе прытрымлівацца ў пабудове эканамічных адносінаў з Расеяй. «Разумею, наколькі моцна эканоміка Беларусі звязана з эканомікай Расіі. Нам трэба будзе выбудоўваць новыя сумленныя і празрыстыя дамоўленасці з Расеяй», – заявіла яна, вітаючы ўдзельнікаў канферэнцыі« Беларуска-расійскі экспертны дыялог». Палітык таксама папярэдзіла, што любыя дамоўленасці, заключаныя з Аляксандрам Лукашэнкам могуць быць пастаўлены пад сумнеў. «Рэжым працягвае падпісваць дарожныя мапы, а беларусы працягваюць адстойваць свой суверэнітэт. Таму хачу нагадаць, што новая ўлада можа не прызнаць дамоўленасці Лукашэнкі пасля 5 лістапада 2020 года», – цытуе Ціханоўскую сайт reform.by. Святлана Ціханоўская распавяла назвала асноўныя прынцыпы, на якіх яны будуць будавацца. «Першы прынцып – вяршэнства права. Любы расійскі інвестар або гандлёвы партнёр, які вядзе сваю дзейнасць законна, зможа разлічваць на абарону сваіх інтарэсаў у незалежных беларускіх і міжнародных судах. Другі прынцып, паводле яе слоў, – празрыстасць дамоўленасцей. Ціханоўская дадала, што Беларусь будзе партнёрам, які выконвае свае абавязацельствы і не займаецца узбагачэннем за чужы кошт. У новай Беларусі будзе вітацца канкурэнцыя, не будзе спецыяльных умоў для набліжаных бізнэсоўцаў. Яна адзначыла, што краіне спатрэбяцца інвестыцыі, у тым ліку і расійскія.

Беларускае Радыё Рацыя