Беларускі перамаглі футбалістак Кіпра
Футбалісткі жаночай зборнай Беларусі паспяхова стартавалі ў адборавым турніры чэмпіянату свету 2023 года. У матчы першага тура кваліфікацыйнай групы С беларускі з лікам 4:1 разграмілі на полі менскага стадыёна „Дынама” дэбютантак адборавага турніру сусветнага першынства кіпрскіх футбалістак. Пераможцы дзевяці еўрапейскіх адборавых груп атрымаюць прамыя пропускі ў фінальную стадыю 9-га жаночага чэмпіянату свету. Каманды, якія фінішуюць другімі, у матчах плэй-оф разыграюць яшчэ дзве пуцёўкі ў Аўстралію і Новую Зеландыю, якія ўлетку 2023 года стануць гаспадарамі планетарнага форуму, у якім упершыню возьмуць удзел 32 каманды.
Энергетык-БДУ мінімальна абыграў жодзінскае Тарпеда-БелАЗ
У рамках стартавага матчу 23 тура чэмпіянату Беларусі па футболе „Энергетык”-БДУ мінімальна перамог „Тарпеда-БелАЗ” з Жодзіна – 1:0.
Адзіны гол на 29-й хвіліне забіў Бабір Абдыхалікаў. Пасля 22 тураў Энергетык-БДУ набраў 27 ачкоў і падняўся на восьмае месца. Наступны матч студэнты згуляюць у сераду, 22 верасня, у гасцях супраць салігорскага Шахцёра. „Тарпеда-БелАЗ” пасля 22 тураў набрала 25 ачкоў і займае дзясятае месца. Наступны матч аўтазаводцы згуляюць у суботу, 25 верасня, у гасцях супраць „Іслачы”.
„Цмокі” саступілі „Трэвіза” ў фінале кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў
„Цмокі” саступілі італьянскаму „Трэвіза” ў фінале кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Лік сустрэчы 95:78 на карысць італьянскага клуба.
Самым выніковым на пляцоўцы ў мінчукоў быў Анджэла Уорнэр, які набраў 25 ачкоў, здзейсніў 9 падбораў і зрабіў 8 перадач. Сталічны клуб працягне выступ на міжнароднай арэне – у Кубку ФІБА.
«Гомель» адыграўся з 0:2 і перамог «Нёман»
„Гамяльчане” зноў няўдала пачалі матч, прапусціўшы ў першым перыядзе адразу дзве шайбы. Упершыню з 2020 года вызначыўся Павел Баярчук, а Мікіта Рэмезаў зноў умацаваў свае пазіцыі ў гонцы бамбардзіраў. Таксама ў стартавым адрэзку непрыемны эпізод здарыўся з абаронцам «Нёмана» Сяргеем Рамановічам: у першай жа змене ён няўдала сутыкнуўся з гульцом «рысяў” і больш на лёд не выходзіў. Гарадзенцы жа былі вымушаныя дагульваць матч у пяць абаронцаў. На другі перыяд гамяльчане выйшлі зусім іншай камандай, ім удалося перавярнуць ход матчу літаральна за чатыры хвіліны, і ў абодвух выпадках вызначыўся Мікалай Сусла. У трэцім перыядзе пераможную шайбу аформіў капітан «Гомеля» Павел Развадоўскі. Нягледзячы на дзве перамогі запар, «рысі» ў турнірнай табліцы займаюць пакуль толькі сёмае месца, «Нёман» ідзе следам, на восьмай пазіцыі. У іншых матчах гульнявога дня Магілёў саступіў Брэсту – 1:4, а жлобінскі «Металург” у авертайме адолеў «Ліду» – 2:1.
Удзельнік чатырох чэмпіянатаў свету Артур Гаўрус будзе выступаць за жлобінскі „Металург”
Беларускі нападнік Артур Гаўрус вяртаецца ў беларускую экстралігу.
Хакеіст падпісаў кантракт з „Металургам”, ужо трэніруецца з новай камандай і можа прыняць удзел ужо ў бліжэйшых матчах жлобінскай дружыны, перадае прэс-служба клуба. На працягу двух апошніх сезонаў Артур Гаўрус выступаў за піцерскае „Дынама” ў ВХЛ. Сумарна ён правёў за клуб 116 матчаў, запісаўшы на свой рахунак 66 ачкоў. Гаўрус неаднаразова прыцягваўся ў зборную Беларусі, прыняў удзел у чатырох чэмпіянатах свету. На гэтых турнірах за нацыянальную каманду ён адыграў у 25 матчах, адзначыўшыся 7 выніковымі баламі.
Магнус Карлсэн у трэці раз запар выйграў шахматны супертурнір у Ставангерэ
Дзеючы чэмпіён свету па шахматах Магнус Карлсэн стаў пераможцам супертурніру ў нарвежскім Ставангерэ. У заключным, 10-м туры нарвежац абыграў у армагедоне чорнымі фігурамі свайго бліжэйшага суперніка па матчы за сусветную шахматную карону расіяніна Яна Няпомняшчага, класічная партыя паміж шахматыстамі завяршылася ўнічыю. Па выніках 10 раўндаў Карлсэн набраў 19,5 балаў.
Беларускае Радыё Рацыя