Павел Севярынец этапаваны ў шклоўскую калонію
Сустаршыню аргкамітэта па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Паўла Севярынца этапавалі для адбыцця пакарання ў шклоўскую калонію № 17.
„Сёння этапавалі нашага дарагога Паўла Севярынца. Яго новае месца – гэта горад Шклоў, ІК-17, там, дзе сядзеў Вітольд Ашурак”, — напісала жонка палітыка Вольга ў „Фэйсбуку”.
Яна таксама паведаміла, што бацьку Севярынца Канстанціну, які хварэе на каранавірус, „усё яшчэ дрэнна, асабліва ноччу”. „Нам застаецца толькі маліцца за нашых родных і спадзявацца на Бога. Прашу ўзгадваць нашу сям’ю ў малітвах„, заклікала Вольга Севярынец.
Яна размясціла малюнак з выявай сына Францішка, „гэты партрэт прыйшоў у апошнім лісце ад Пашы з Магілёва”.
25 мая Магілёўскі абласны суд прыгаварыў Севярынца да сямі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Палітыка абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Суд быў закрытым.
27 жніўня Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыйную скаргу.
БелаПАН