Рыхтуюцца дакументы на Малахоўскага для выдалення яго са спісу Інтэрпола



Рыхтуюцца дакументы на Макарыя Малахоўскага для выдалення яго са спісу Інтэрпола. Над гэтым працуе адвакат, прадстаўлены Цэнтрам беларускай салідарнасці.

Кажа дзяўчына Макарыя Юля Лук’янюк:

– Зараз сказалі што з польскіх спісаў яго выключылі, але каб выключыць са спіса Інтерпола гэта вельмі доўгая працэдура і можа займаць да 9 месяцаў. Нам паабяцалі, што будуць займацца гэтым і дапамогуць. Цяпер яму рэкамендавалі нікуды з тэрыторыі Польшчы не з’язджаць, у плане, калі будзем мяняць месца жыхарства, каб ён праінфармаваў.

Макарый Малахоўскі на днях быў затрыманы польскай паліцыяй па запыту інтэрпола і адпушчаны пасля допыту. Беларускія сілавыя структуры абвінавацілі Макарыя Малахоўскага ў гвалце або пагрозе гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі. Што насамрэч не адпавядае сутнасці.

Беларускае Радыё Рацыя