„Дзіўны дзень народзінаў”



Журналістка Tut.by Алена Талкачова з-за кратаў падзякавала ўсім, хто павіншаваў яе з днём народзінаў.

Сёлета віншаванняў было яшчэ больш, але галоўнае — ад каго. Беларусы — неверагодныя, столькі цяпла, столькі святла ў іх словах, што не верыць у тое, што дабро канчаткова і беспаваротна пераможа зло, немагчыма. Дзякуй за добрыя словы да гэтага дзіўнага Дня народзінаў, — напісала Алена.

Талкачова за кратамі ўжо 4 месяцы. Мяркуючы па тым, што ўчора яна не выйшла на волю, тэрмін яе ўтрымання пад вартай працягнуты як мінімум яшчэ на два месяцы.

Ператрусы і затрыманні ў офсіе TUT.by і на кватэрах яго супрацоўнікаў адбыліся 18 траўня. Дзейнасць сайта была заблакаваная. На службовых асобаў  „ТУТ БАЙ МЕДЫЯ” пачалі крымінальную справу за ўхіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры. Праваабаронцы прызналі палітвязнямі 15 затрыманых супрацоўнікаў TUT.by, у тым ліку Алену Талкачову.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: spring96.org