Паплечніку Бабарыкі, экс-намесніку старшыні Магілёўскага гарвыканкама прысудзілі 7,5 года калоніі
43-гадовага былога намесніка старшыні Магілёўскага гарвыканкама Уладзіміра Дударава, які падчас выбарчай кампаніі 2020 года быў каардынатарам мясцовай ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, абвінавацілі ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і махлярстве.
Віны Дудараў не прызнаў.
Сёння, 20 верасня, суд у Чавусах вынес яму прысуд — 7 гадоў 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Затрымалі Дударава ў чэрвені 2020 года. Тады ён ужо не працаваў у гарвыканкаме, а быў намеснікам дырэктара «Домабудавання» і абласным каардынатарам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі.
Дудараў прызнаны палітвязнем.