Журналістам Марціновічу і Скурко працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на месяц



Галоўнаму рэдактару „Нашай Нівы” Ягору Марціновічу і былому рэдактару сайта газеты Андрэю Скурко працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на месяц, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ).

Супрацоўнікі „НН” ужо два месяцы знаходзяцца ў СІЗА. Першапачаткова мера ўтрымання пад вартай ім была абраная 18 ліпеня адразу на максімальны тэрмін — два месяцы. Аднак 18 верасня на волю яны не выйшлі.

БелаПАН