Некаторых бюджэтнікаў на Магілёўшчыне прымусілі вярнуць частку заробкаў



Камітэт дзяржкантролю выявіў у Магілёўскай вобласці парушэнні ў выплаце заробкаў у бюджэтных арганізацыях.

Усяго ў 40 арганізацыях выяўлены пераплаты на суму больш за 750 тыс. рублёў. З іх 550 тыс. рублёў ужо атрымалася вярнуць у бюджэт.

Як паведамляе КДК, бюджэтнікам неабгрунтавана выплачваліся надбаўкі і даплаты, налічвалі лішнія страхавыя ўзносы на матэрыяльную дапамогу, несвоечасова праводзілі канчатковы разлік, не выконвалася заканадаўства пры прыцягненні да звышурочных работ.

reform.by