Аліна Нагорная: Беларуская мова вернецца ў Беларусь, калі вернецца законнасць
Беларуская мова вернецца ў Беларусь, калі вернецца законнасць. Так лічыць Аліна Нагорная – аўтарка кнігі „Мова 404”, дзе сабраныя гісторыі моўнай дыскрымінацыі. Праваабаронца нагадвае, што, паводле Канстытуцыі, беларуская мова з’яўляецца дзяржаўнай.
– Дзяржаўная мова – гэта значыць, што на гэтай мове павінна быць ўсё: дзяржаўнае тэлебачанне, кожны дакумент, войска, адукацыя і гэтак далей. І калі ў нас стане ўсім да законаў беларуская мова адразу вернецца. Гэта не будзе патрабаваць ніякіх сродкаў, проста артыкул 17 Канстытуцыі мяняецца, а так уся база для гэтага ёсць, вельмі шмат ёсць перакладзеных дакументаў, проста чамусьці людзі імі не карыстаюцца.
Аліна Нагорная – аўтарка кнігі “Мова 404” і суаўтарка дапаможніка “Абаронім мову”.
Беларускае Радыё Рацыя