Людзі з інваліднасцю пакутуюць ад бюракратыі



Беларускія людзі з інваліднасцю пакутуюць ад неабдуманых бюракратычных законаў і абмежаванняў. На нязручнасці для інвалідаў, якія выклікаюць маральныя і фізічныя пакуты, дзяржчыноўнікі не звяртаюць увагі. У інваліда 2 групы Ірыны Р. з Бярозы, якая не ходзіць і хворая на анкалогію, спынілі паслугі сацыяльнага работніка толькі таму, што ў яе пакеце дакументаў даведка аб складзе сям’і з месца пражывання, а не з месца прапіскі з Менску.

Дачцэ і мужу такую даведку не даюць без даверанасці ад натарыўса. А кошт натарыўса на даму без малога 50 рублёў, што накладна пры пенсіі інваліда.

Кажа спадарыня Ірына:

–  Я кажу: вы лічыце, што ў інваліда-пенсіянера ёсць такія грошы? Куды я такія грошы выкіну, я лепш памперсаў куплю.

Вось ужо некалькі разоў дадавалі, 400 – у мяне ўжо стала. Палова пенсіі ідзе на памперсы, а палова пенсіі – на лекі. Усё. Каб не Сярожа, я б галадавала. Яны сказалі: значыць, няхай сацапека дасць запыт. Сацапека дае ім запыт, прыходзіць адказ, што яны не дадуць гэтую даведку.

Сацыяльнай службе з Бярозы разліковы цэнтр №3 Першамайскага раёна Менска не прадаставіў даведку па прычыне неразгалошвання прапіскі. У той час як прапіска ёсць у копіі пашпарта, здадзенага ў сацыяльны аддзел.

Паводле сябра праваабарончага цэнтра „Вясна” Сяржука Русецкага, калі б самі інваліды ўдзельнічалі ў стварэнні законаў і пастаноў, такіх памылак і недарэчнасцяў не было б.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя