У Лідзе з’явяцца вуліцы Коласа і Мележа



Лідскі раённы савет дэпутатаў даў назвы шасьці новым вуліцам у мікрараёне шматпавярховых дамоў. Дзьве вуліцы атрымалі назвы ў гонар славутых пісьменнікаў Якуба Коласа і Івана Мележа, яшчэ тры сталі Берасцейскай, Васільковай і Высокай. Адну з іх назвалі ў гонар дня, калі пачаўся паход Чырвонай арміі ў 1939 годзе — «17 верасня». Сёлета гэты дзень Лукашэнка прызначыў святам народнага адзінства.