У менскім мікрараёне Зялёны Луг праблемы з водазабеспячэннем



У сталічным мікрараёне Зялёны Луг паўсталі перабоі з вадой — праблема закранула дамы па вуліцах Някрасава, Бяды, Сурганава, Гамарніка, Мірашнічэнка і Кальцова, паведамляе афіцыйны тг-канал ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка».

Прычынай перабояў з водазабеспячэннем стала адключэнне электраэнергіі ў сетцы Мінскэнерга «Мінскія кабельныя сеткі». З-за гэтага адбыўся часовы прыпынак абсталявання помпавых станцый 2-га пад’ёма «Бараўляны» і РПНС «Някрасава».

Калі будуць ліквідаваны непаладкі, не паведамляецца.

Паводле reform.by