Прэзідэнт Польшчы заклікаў не забываць пра падзеі ў Беларусі



20 месяцаў барацьбы з пандэміяй COVID-19 нагадалі нам слова „салідарнасць”; але ці былі мы належным чынам салідарныя? Ці паступіла чалавецтва так, як трэба, у змаганні з вірусам?

У мяне ёсць сур’ёзныя сумневы ў гэтым, – заявіў прэзідэнт Анджэй Дуда падчас 76-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Прэзідэнт Польшчы заклікаў, каб змагаючыся з пандэміяй каронавіруса не забываць пра падзеі ў Беларусі:

– Са жніўня 2020 года сотні тысяч людзей штодзень выходзілі на мірныя пратэсты дамагаючыся выключна аднаго – прызнання вынікаў выбараў. Узамен сутыкнуліся з палкай, слезацечным газам, а часта і з кулямі рэжыму, які бароніць сябе ад уласнага народу. Калі я кажу гэтыя словы, у турмах Беларусі знаходзіцца 650 асоб, збольшага маладых жанчын і мужчын, патрыётаў, якія проста хацелі мець магчымасць законна абраць кіраўніка. Пакутуюць у турмах па палітычных прычынах.

Прэзідэнт Польшчы адзначыў, што Польшча і надалей будзе падтрымліваць памкненні беларускага народу да незалежнасці і дэмакратыі:

– Нядаўна так званы суд прыгаварыў двух з іх Марыю Калеснікаву і Максіма Знака на 10-ць і 11-ць гадоў турмы. Разам з імі ў турмах і арыштах за дэмакратычную дзейнасць знаходзяцца лідары польскай меншасці ў Беларусі – Анжэліка Борыс і Анджэй Пачобут. Гэта ўсяго толькі некалькі прозвішчаў сярод сотняў асоб. Дамагаемся вызвалення ўсіх і большай салідарнасці міжнароднай супольнасці з народам Беларусі, які хоча мець дэмакратычную краіну і дэмакратыю.

„Я кажу ўсё гэта як лідар краіны, дзе каля 150 тысяч беларусаў атрымалі прытулак і працу, у тым ліку тысячы пратэстоўцаў. Нядаўна я сказаў нашым беларускім братам, што яны вітаюцца і што Польшча будзе іх домам да таго часу, пакуль яны будуць лічыць гэта мэтазгодным і неабходным. Я цвёрда прытрымліваюся гэтых слоў”, — сказаў ён, выступаючы на Генеральнай Асамблеі ААН.

Анджэй Дуда падкрэсліў, што таксама заклікаў абараняць правы беларускіх апазіцыянераў і актывістаў польскай меншасці ў Беларусі Анджэлікі Борыс і Анджэя Пачобута. Ён запатрабаваў вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя