Андрусь Такінданг: Творчы настрой залежыць ад агульнага стану грамадства
Канцэрты збольшага сталі неафіцыйнымі, але іх колькасць не пайшла на спад. Больш за тое – адмысловых дазволаў на культуру не патрабуецца.
Пра гэта расказаў мастак, музыка і паэт Андрусь Такінданг. Новы фармат – гэта выклік часу, які дыктуецца эпідэмічнымі і палітычнымі ўмовамі, адзначыў творца:
– Творчы настрой залежыць канешне і ад агульнага стану грамадства. Зараз усе так суцішыліся ў чаканні. Няма такой эйфарыі, якая была летам 2020 года. Няма столькі канцэртаў, колькі было летась, але ўсё адно нейкія выступы адбываюцца і песні пішуцца.
Андрусь Такінданг дадаў, што бліжэйшым часам фармат таксама застанецца нязменным. І пакуль цяжка планаваць, калі вернуцца буйныя канцэрты.
Беларускае Радыё Рацыя