Сталінізм = лукашызм. Павел Латушка пра даносы і мапу здраднікаў
„Часы дыктатуры, тэрору і даносаў стануць для ўсіх нас урокам гісторыі – які мы не засвоілі ў часы сталінізму, але павінны засвоіць цяпер”, – пракаментаваў Павел Латушка абнародаванне „мапы даносчыкаў”, створанай Кібер-Партызанамі.
– Як грамадзянін Беларусі і як чалавек – я не магу прамаўчаць. Ці разумелі тыя, хто тэлефанаваў з даносамі так званым праваахоўнікам, чым пагражаюць іх званкі для тых, на каго яны даносілі? Упэўнены, што калі не ўсе, то многія – так, разумелі.
– Цяпер іх імёны і асабістыя дадзеныя зафіксаваныя на „мапе здраднікаў”, створанай Кібер-Партызанамі. І як чалавек, я не магу сказаць, што яны гэтага не заслужылі.