Лукашэнка ўводзіць бязвізавы рэжым з Іранам і Пакістанам
17 кастрычніка ўступае ў сілу ўказ Аляксандра Лукашэнкі, які дазваляе бязвізавы рух праз аэрапорты абласных гарадоў – Гародні, Берасця, Віцебска, Гомеля, Магілёва. Ён будзе даступны для грамадзян новых краін, у тым ліку Пакістана, Іарданіі, Ірана і Егіпта.
Дагэтуль бязвізавы рэжым быў магчымы толькі праз міжнародны аэрапорт у Менску для грамадзян 80 краін (у тым ліку грамадзян ЕЗ). Замежнікі, якія ім карыстаюцца, могуць знаходзіцца ў Беларусі да 30 дзён без візы. Пасля змяненняў, унесеных новым дэкрэтам, магчымасці карыстанна бязвізавым рэжымам будуць пазбаўлены сярод іншага амерыканцы. А стане ён магчымы для грамадзян Ірана, Пакістана, Егіпта, Іарданіі і Паўднёва Афрыканскай Рэспублікі.
Афіцыйнае паведамленне аб новых правілах паказвае, што грамадзяне гэтых пяці краін змогуць уехаць у Беларусь без візы пры ўмове наяўнасці шматразовай візы з краіны ЕЗ або Шэнгенскай зоны з пацвярджэннем прыбыцця ў адну з гэтых краін. Акрамя таго, у іх павінны быць авіябілеты з датай адпраўлення з Менска, Берасця, Віцебска, Гомеля, Гародні ці Магілёва.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: s13.ru