Фестываль ідэй «Абдзіраловіч-2021»
Беларускі калегіюм ладзіць фестываль ідэй «Абдзіраловіч-2021»: «У пошуках сваёй сацыяльнай тэорыі: як (беларусам) зразумець беларусаў?»
Дата: 24-25 верасня (пятніца-субота).
Час: 14.00-20.00
Паглядзець можна на старонцы Калегіюма ў Facebook, а таксама на youtube-канале Калегіюма.
Сацыяльныя і палітычныя змены, якія мы назіраем у Беларусі і свеце цягам апошніх двух год, іх выбуховы характар, змушаюць нас задумацца і задаць сабе падставовыя пытанні. Ці разумеем мы ўласнае грамадства, у яго цэльнасці і разнастайнасці, ягоную ўнутраную форму і гістарычную дынаміку, а таксама знешнія фактары, што на яго ўплываюць і яго трансфармуюць? Ці дастаткова ў нас для гэтага тэарэтычных сродкаў?
На гэтыя ды іншыя пытанні цягам 2 дзён будуць спрабаваць адказваць вядучыя беларускія інтэлектуалы: Ігар Бабкоў, Павел Баркоўскі, Аляксей Кажарскі, Андрэй Казакевіч, Мікалай Кацук, Генадзь Коршунаў, Анатоль Панькоўскі, Андрэй Ралёнак, Пётр Рудкоўскі, Макс Шчур, Таццяна Шчытцова, Андрэй Ягораў, Marci Shore, а таксама госці з Польшчы, Літвы, Чэхіі ды ЗША.