Стаў вядомы поўны спіс намінантаў на Прэмію Цёткі ў мастацкім афармленні



Мастацкае журы Прэміі Цёткі вызначыла поўны спіс намінантаў на „Найлепшае мастацкае афармленне”. Сёлета ў яго ўвайшло 27 кніг, якія былі выпушчаны ў 2020 годзе.

  1. Наталля Агародная – Генадзь Аўласенка. Як зрабіць з мухі слана. Мінск, Народная асвета, 2020
  2.  Аксана Аракчэева – Тамара Бунта. Сад з матылькамі. Мінск, Мастацкая літаратура, 2020
  3.  Анастасія Балыш – Таццяна Дамаронак. Хто сароку напалохаў? Мінск, Беларусь, 2020
  4.  Надзя Бука – Надзея Ясмінска. Чароўныя ніткі пані Яніны. Мінск, Четыре четверти, 2020
  5.  Ангеліна Вашчанка – Уладзімір Бабкоў. Янот-пілот. Мінск, Выдавецкі дом “Звязда”, 2020
  6.  Карына Волкава – Дзмітрый Нікалаеў. Прыгоды дзяўчынкі Алены. Мінск, Беларусь, 2020
  7.  Сяргей Волкаў – Галіна Нічыпаровіч. Хвілінкі-перапынкі. Мінск, Выдавецкі дом “Звязда”, 2020
  8.  Лілія Давыдоўская – Ганна Янкута. Кот Шпрот і зніклы мышамабіль. Мінск, Янушкевіч, 2020
  9.  Лілія Давыдоўская – Ганна Янкута. Марта і яе мара пра снег. Мінск, Попурри, 2020
  10.  Вольга Дзятко – Алесь Пальчэўскі. Рэкс і Казбек: апавяданні: для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Мінск, Мастацкая літаратура, 2020
  11.  Вольга Дзятко – Алесь Пісьмянкоў. Бабчыны дранікі. Мінск, Мастацкая літаратура, 2020   
  12.  Алеся Жыткевіч – Якуб Колас. Міхасёвы прыгоды. Савось-распуснік. Рак-вусач. Мінск, Белстан, 2020.
  13.  Наста Іванова – Вольга Гапеева. Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі. Мінск, Галіяфы, 2020
  14.  Н.І. Іванчык – Ірына Токарава. Чароўныя майстэрні, або прыгоды Ціма ў Дудутках. Мінск, Народная асвета, 2020
  15.  Алена Каравай-Лойка – Рыгор Барадулін. Сем янотаў. Мінск, Мастацкая літаратура, 2020
  16.  Алена Карповіч – Ніна Галіноўская. У казачным лесе. Мінск, Выдавецкі дом “Звязда”, 2020
  17.  Валянціна Макаранка – Васіль Хомчанка. Апельсін. Мінск, Мастацкая літаратура, 2020
  18.  Валянціна Макаранка – Анатоль Зэкаў. Ці бывае, што карова лятае? Мінск, Народная асвета, 2020
  19.  Святлана Міхалап – Надзея Ясмінска. Сподачак для цмока. Мінск, Кнігазбор, 2020
  20.  Марыя Міцкевіч – Алена Стэльмах. Дуб і крумкач. Мінск, Выдавецкі дом “Звязда”, 2020 
  21.  Андрэй Пакроўскі – Марыя Мартысевіч. Як пазбыцца Маматута. Мінск, Koska, 2020
  22.  Лізавета Пастушэнка – Уладзімір Караткевіч. Старая казка. Мінск, Народная асвета, 2020
  23.  Святлана Рыжыкава – Джаэль Харыс. Казкі дзядзечкі Рымуса. Мінск, Народная асвета, 2020
  24.  Валерый Славук – Вядзьмар, які рабіўся ваўком: Беларускія чарадзейныя казкі. Мінск, Янушкевіч, 2020
  25.  Кірыл Стаселька, Стася Сакалоўская – Стаселька Кірыл. Пімкі. Мінск, Галіяфы, 2020
  26.  Вераніка Ткачова – Ліна Багданава. Як маленькія сябры найвялікшы скарб шукалі. Мінск, Беларусь, 2020
  27.  Вольга Шпакоўская – Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Жахліўчык пра трох сяброў і прывід з хутара; Жахліўчык пра жудасную ноч і чатырох сябровак. Мінск, Выдавецкі дом “Звязда”, 2020

У складзе мастацкага журы ў гэтым годзе працуюць Кацярына Дубовік, Павел Татарнікаў і Ігар Юхневіч.

Раней быў названы поўны спіс удзельнікаў конкурсу ў літаратурнай намінацыі, з якім можна пазнаёміцца на сайце ciotka.by.

У кожнай намінацыі будзе вызначаны адзін пераможца.

Прэмія Цёткі ўручаецца з 2016 года. За гэты час пераможцамі прэміі рабіліся Надзея Ясмінска і мастачка Кацярына Дубовік з кнігай “Сем ружаў”, Уладзімір Арлоў і Павел Татарнікаў з кнігай “Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі”, Валер Гапееў з кнігай “Мая мілая ведзьма” і Лізавета Лянкевіч з ілюстрацыямі да кнігі Рыгора Барадуліна “Азбука. Вясёлы вулей”, Вера Бурлак з кнігай вершаў “Фантазюркі” і Кацярына Дубовік з ілюстрацыямі да кнігі Надзеі Ясмінскай “Чаму Меша не мае хаты”.

У 2020 годзе лаўрэаткамі сталі Зараслава Камінская з кнігай “Калядны стол” і Вераніка Шпак, якая аформіла кнігу Генадзя Аўласенкі «Як зубраня “Зубраня” наведала».