Hrodna.Life блакуюць



Рэдакцыя 22 верасня атрымала пастанову ад Пракуратуры Гарадзенскай вобласці. Там паведамляецца пра блакаванне сайта Hrodna.life і «аб абмежаванні доступа да яго суполак, уключыўшы ідэнтыфікатар дадзенага інтэрнэт-рэсурса ў спіс абмежаванага доступа». Пастанова пракуратуры за подпісам выканаўцы абавязкаў пракурора Гарадзенскай вобласці Эдуарда Бурака датуецца 16-м верасня.

Цяпер сайт hrodna.life адкрываецца свабодна, але журналісты гатовыя шукаць іншыя спосабы, як інфармацыю данесці чытачу, сказаў у нашым эфіры рэдактар Hrodna.Life Аляксей Шота:

„Фізічна сайт яшчэ дасяжны з Беларусі. І мы самі, і нашыя чытачы спакойна на яго заходзяць, але атрымаўшы гэты ліст чакаем у бліжэйшым блакавання. Мы як толькі, так адразу паведамім, як нас чытаць, бо спосабы розныя ёсць канешне. Калегі, якім пашанцавала менш, каго заблочылі – розныя спосабы спрабавалі, і ў нас ёсць шмат запасовых варыянтаў, каб заставацца з нашымі чытачамі”.

За апошні год рэдакцыя Hrodna.life зазнала арышты, ператрусы і сумарна атрымала больш як $10 тысяч штрафаў. Арганізацыю «Гродна Лайф Медыя», якой належыць гарадзенскі незалежны інтэрнэт-партал HrodnaLife, належыць ліквідаваць да 30 лістапада. Такое рашэнне вынес эканамічны суд Гарадзенскай вобласці.

Цалкам гутарка ў далучаным файле:

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя