„Мяшкоў Брэст” на выездзе саступіў „Вардару”
„Мяшкоў Брэст” на выездзе прайграў паўночнамакедонскаму „Вардару” у матчы групавога этапу Лігі чэмпіёнаў. Лік сустрэчы 27:35. 30 верасня берасцейцы прымуць венгерскі „Пік”.
„Зубры” саступілі „Аўтамабілісту” у матчы чэмпіянату КХЛ
Хакеісты мінскага „Дынама” саступілі „Аўтамабілісту” у гасцявым матчы чэмпіянату КХЛ. Гульня завяршылася не на карысць падначаленых Крэйга Вудкрафта з лікам 3:7. У складзе „зуброў” закінутымі шайбамі адзначыліся 18-гадовы Аляксандр Сувораў (гэта яго першая шайба ў КХЛ), а таксама Марыё Кемпа і Маціяс Тэдэнбю. Гэта другая параза „Дынама” ад „Аўтамабіліста” у гэтым сезоне.
„Шахцёр” вярнуў першае месца ў чэмпіянаце Беларусі
Футбалісты салігорскага „Шахцёра” перамаглі сталічны „Энергетык-БДУ” у перанесеным матчы 17-га тура чэмпіянату Беларусі. На 29-й хвіліне сустрэчы ў Салігорску першы гол забіў Ігар Іванавіч, а незадоўга да фінальнага свістка вызначыўся Ігар Стасевіч. Пасля гэтай вікторыі „Шахцёр” зноў узначаліў турнірную табліцу нацыянальнага першынства, абышоўшы барысаўскі БАТЭ.
Кіеўскае „Дынама” без Шкурына „усухую” саступіла „Шахцёру”
Данецкі „Шахцёр” упэўнена перамог кіеўскае „Дынама” у матчы за Суперкубак Украіны – 3:0. У кіяўлян беларускі форвард Ілля Шкурын не быў уключаны ў заяўку на паядынак, а дублем у складзе „Шахцёра” адзначыўся Траорэ. Варшаўская „Легія” у Кубку Польшчы прайшла „Вігры” абыграўшы суперніка 3:1. „Манчэстар Юнайтэд” саступіў „Вэст Хэму” 0:1, „Чэлсі” пасля нічыі 1:1 у серыі пенальці прайшоў „Астан Вілу”, „Тотэнхэм” таксама пасля нічыі 1:1 у серыі 11-метровых адолеў „Вулвэрхэмптан” у матчах 3-га раўнда Кубка англійскай лігі. „Мілан” справіўся з „Венецыяй” 2:0, „Ювентус” узяў верх над „Спецыяй” 3:2 у матчах 5-га тура чэмпіянату Італіі. Мадрыдскі „Рэал” разграміў „Мальёрку” 6:1 у матчы 6-га тура чэмпіянату Іспаніі. Хет-трык на рахунку Асэнсіа, дубль – у Бензема. Мадрыдцы лідыруюць у турнірнай табліцы. „Севілья” абыграла „Валенсію” 3:1. „ПСЖ” без Месі абыграў „Мец” 2:1 дзякуючы дублю Хакімі ў матчы 7-га тура чэмпіянату Францыі.
Уладзімір Верамеенка вырашыў прыпыніць кар’еру
Цэнтравы „Цмокі-Мінск” Уладзімір Верамеенка прыняў рашэнне прыпыніць спартовую кар’еру на адзін сезон і прысвяціць яго лячэнню і аднаўленню пасля траўмы калена, паведамляе прэс-служба беларускага клуба. У мінулым сезоне Адзінай лігі ВТБ Верамеенка набіраў у сярэднім 5,4 ачка і рабіў 2,9 падбора пры 2,3 выніковых перадач.
Беларускае Радыё Рацыя