Віктар Ганчарэнка дыскваліфікаваны за нецэнзурную лаянку



Кантрольна-дысцыплінарны камітэт Расейскага футбольнага саюза (КДК РФС) дыскваліфікаваў галоўнага трэнера „Краснадара” Віктара Ганчарэнку на тры матчы, паведамляе афіцыйны сайт РФС. Беларускі спецыяліст атрымаў пакаранне за выкарыстанне нецэнзурных выразаў у дачыненні да афіцыйных асоб матчу 8-га тура РПЛ супраць „Ахмата” (2:0). 2 матчы з’яўляюцца рэальным пакараннем, а 1 матч – ўмоўнай санкцыяй. Таксама трэнер быў аштрафаваны на 250 тысяч рублёў.

Скабелка з вялікай доляй верагоднасці пакіне пасаду галоўнага трэнера „Лакаматыва”

Беларускі спецыяліст Андрэй Скабелка з вялікай доляй верагоднасці пакіне пасаду галоўнага трэнера „Лакаматыва”. 22 верасня яраслаўцы дома прайгралі „Віцязю” (2:3). У дзевяці матчах рэгулярнага чэмпіянату на рахунку „Лока” толькі сем ачкоў.

Эрліх і Васілеўскі выйшлі ў 1/4 на турніры ў Нур-Султане

Ізраільска-беларуская пара Ёнатан Эрліх/Андрэй Васілеўскі перамагла бразільскі дуэт Марсело Демалінер/Рафаэль Матос ў матчы 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Нур-Султане – 6:1, 1:6, 10:7. 24 верасня Эрліх і Васілеўскі будуць змагацца з іспанска-аўстралійскай парай Хауме Муньяр/Марк Полманс.

Ілля Салаўёў рыхтуецца да новага сезону ў асноўным кэмпе „Калгары”

Абаронца Ілля Салаўёў трапіў у ростер хакейнага „Калгары” на перадсезонны Кэмп. Каманда НХЛ падзелена на тры групы і з 22 верасня пачала трэніроўкі. Салаўёў займаецца ў групе 3. Напярэдадні Ілля прымаў удзел у кэмпе пачаткоўцаў, а таксама ў турніры праспектаў, – піша сайт ФХБ.

Цьеры Анры можа змяніць Кумана ў „Барселоне”

Экс-гулец „Барселоны”, памочнік галоўнага трэнера зборнай Бельгіі Цьеры Анры можа ўзначаліць каталонскі клуб у выпадку адстаўкі Роналда Кумана. Па дадзеных Mundo Deportivo, „Барса” ужо разглядала кандыдатуру Анры ў 2017 годзе, калі каманду ў выніку ўзначаліў Эрнэста Вальверде. Кіраўніцтва каталонцаў хоча, каб „Барсу” узначаліў нехта з былых гульцоў клуба. Разглядаюцца Анры і Хаві.