Міністэрства гандлю вызначыла максімальныя кошты на малако і куранят-бройлераў



Міністэрства гандлю Беларусі ўстанавіла гранічныя максімальныя адпускныя кошты на малочныя прадукты і мяса куранят-бройлераў.

Адпаведная пастанова Мінгандлю апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Так, гранічныя максімальныя адпускныя цэны на малако пастэрызаванае без дададаткаў і напаўняльнікаў у поліэтыленавых пакетах у залежнасці ад тлустасці устаноўлены на ўзроўні 3 – 5 тысячаў рублёў за 1 л; кефір з каровінага малака без дадаткаў і напаўняльнікаў у поліэтыленавых пакетах – ад 2800 да 5 тысяч рублёў за літр.

Лімітавая максімальная адпускная цана на мяса куранят-бройлераў ўстаноўлена ў памеры 24756 рублёў за 1 кг. Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Як паведамлялася, з 12 лютага кошты на сацыяльна значныя тавары замест Міністэрства эканомікі рэгулюе Міністэрства гандлю Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя