Некаторых затрыманых на “Гродна Азоце” вызвалілі, але „хапун” працягваецца



Некаторых затрыманых на „Гродна Азоце” вызвалілі, але „хапун” працягваецца. Па дадзеных праваабаронцаў, на волю выйшлі Арцём і Рыгор РубаныАляксей СідарДзмітрый Ільюшчанка. Аднак 23 верасня быў затрыманы работнік прадпрыемства Андрэй Башан. Затрыманні адбываюцца, нягледзячы на няпростую сітуацыю з кадрамі на прадпрыемстве.

Праваабаронцы пішуць, што ім вядомы прозвішчы не менш за 13 чалавек, якія працуюць ці працавалі на „Гродна Азоце”, БМЗ, на Беларускай чыгунцы. Некаторыя з іх — у СІЗА КДБ у Менску.