КДБ заявіў, што затрымаў чалавека, які прывозіў у Беларусь зброю



У сваёй заяве КДБ адзначае, што зброя «прызначалася для ўзбраення тэрарыстычных груп». АТН на базе гэтай інфармацыі выпусціла паведамленне: „У спецыяльным рэпартажы АТН „Кілер для дэпутата” мы пакажам і раскажам: хто замоўцы цяжкіх злачынстваў і дзеля чаго абвінавачваны сачыў за прадстаўнікамі ўлады”. Сілавікі нібыта выйшлі на мужчыну падчас расследавання справы аб нападзе на дом дэпутата Алега Гайдукевіча.

„Затрыманыя больш за 20 чалавек — як непасрэдна выканаўцы тэрактаў, так і іх памагатыя. Расследаванне ў крымінальнай справе працягваецца. Абвінавачаныя актыўна супрацоўнічаюць са следствам, даюць прызнаўчыя паказанні, выкрываючы і саміх сябе, і сваіх саўдзельнікаў», — сказаў намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак, яго словы прыводзіць агенцтва «Інтэрфакс».