На Берасцейшчыне стала менш палітвязняў
Мінус чатыры палітвязні на Берасцейшчыне стала ў сувязі з памілаваннем. Але гэтыя асобы па-ранейшаму лічацца падвергнутымі палітычнаму пераследу. Сярод іх – Яўген Пашалюк, Віктар Каліноўскі, Яўген Каральчук і Вадзім Сычык, – распавяла праваабаронца спадарыня Ганна:
– Павінна быць амністыя, якая б значыла тое, што з людзей знятыя ўсе абвінавачванні, што людзі асуджаныя незаконна. Тады б яны мелі права на розныя кампенсацыі ў сувязі з пагаршэннем здароўя ў месцах пазбаўлення волі. І, канешне, судзімасць, якая можа ўсяляк у жыцці перашкаджаць.
Эксперт у галіне права дадала, што разам з памілаваннем павінна адбыцца псіхічная і фізічная рэабілітацыі такіх асобаў. Ім павінны дапамагчы вярнуцца да нармальнага жыцця.
Беларускае Радыё Рацыя