Дапамога сям’і палітвязня
Допіс пад такой назвай з’явіўся ў Telegram-канале «Вясна | Брэст» і тычыцца ён сям’і берасцейца Міхаіла Калішука.
Мужчына асуджаны да чатырох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за ўдзел у паслявыбарчых «масавых беспарадках», і праваабарончай супольнасцю быў прызнаны палітычным вязнем.
Кажа праваабаронца Уладзімір Вялічкін:
– Усе гэтыя арышты і суды, якія адбываюцца, як па масавых беспарадках, так і па «карагоднай справе», і за абразу чыноўнікаў і міліцыянтаў, знішчэнне сцягоў і г.д. Гэта толькі дзеля таго, каб нейтралізаваць усіх тых грамадзян, якія здатныя выйсці на вуліцы і ахвяраваць сваё жыццё.
У паведамленні «вясноўцаў» гаворыцца і пра тое, што ў Міхаіла Калішука засталася жонка і дачка, з прыбыткаў у якіх толькі дзіцячая дапамога. Мама Міхаіла працуе прыбіральшчыцай, а грашовыя пераводы і пакупкі прадуктаў, цыгарэт, адзення Міхаілу патрабуюць выдаткаў. Фонд дапамогі bysol.org абвясціў збор сродкаў для дапамогі вязню.
Беларускае Радыё Рацыя