У баранавіцкай гімназіі дзевяцікласнікам раздалі анкету, якая выклікала здзіўленне ў іх бацькоў
Пра гэта піша intex-press.by.
Сярод пытанняў у ёй сустракаюцца такія: „Ці адчуваеце вы пачуццё гонару за сваю Айчыну — Рэспубліку Беларусь?”, „Ці свядома вы выконваеце рытуалы пры выкананні гімна?”, „Ці лічыце вы сябе чалавекам, датычным да лёсу Радзімы?” і г.д.
Дырэктар гімназіі Мікалай Хітрык у гутарцы з журналістамі не стаў адмаўляць факт анкетавання, аднак ад каментароў адмовіўся.