Еўракамісія заклікала Польшчу дапусціць Frontex на мяжу з Беларуссю



Еўрапейская камісія заклікала Варшаву дазволіць супрацоўнікам Frontex працаваць на польска-беларускай мяжы, дзе ўжо загінулі чатыры мігранты пры спробе перасекчы мяжу ЕЗ.

Пра гэта ў пятніцу заявіў на прэс-канферэнцыі прадстаўнік Еўрапейскай камісіі, піша „Еўрапейская праўда” са спасылкай на Reuters.

„Мы прызнаем, што польскія ўлады маюць справу з цяжкай сітуацыяй. Сітуацыя была створана ў выніку спробы выкарыстоўваць людзей у палітычных мэтах”, – адзначыў спікер. Ён сказаў, што дазволіць доступ да мяжы пагранічным сілам ЕЗ Frontex было б „вельмі добрай ідэяй”.

Польшча пакуль заяўляе, што кіруе сітуацыяй, і не запрасіла дапамагаць Frontex.

Нагадаем, што Варшава ўвяла надзвычайнае становішча на сваёй мяжы з Беларуссю. Гэта азначае, што журналістам і праваабаронцам забаронена назіраць за тым, што там адбываецца.

У ноч на 24 верасня польскія памежнікі паведамілі пра смерць аднаго з мігрантаў у групе, якую яны затрымалі побач з беларускай мяжой.

Foto: BBC News