„Ягелонія” абыграла лідара экстракласы (абноўлена)



Беластоцкая «Ягелонія» ў рамках 9-га тура польскай футбольнай экстракласы напярэдадні сустракалася на хатняй арэне з лідарам  – «Лехам» і нечакана перамагла 1:0. Гэта першая параза познаньскай дружыны ў чэмпіянаце. Да таго ж Лех не можа абыграць «Ягелонію» у Беластоку ўжо 9 матч запар. Трэнер «Ягі» Ірэніуш Мамрот адзначыў гульню сваёй каманды ў абароне.

Адзіны гол за «Ягелонію» на 71-й хвіліне забіў іспанскі нападнік Хесус Імаз:

Пасля 9 тураў беластоцкая «Ягелонія» набрала 12 ачкоў і займае 5 месца ў турнірнай табліцы. А наступным матч згуляе ў гасцях у Заглембе 1 кастрычніка.

***

Беластоцкая „Ягелонія” у рамках 9-га тура польскай футбольнай экстракласы напярэдадні сустракалася на хатняй арэне з лідарам – „Лехам” і нечакана перамагла 1:0

Гэта першая параза познаньскай дружыны ў бягцчым чэмпіянаце. Да таго ж „Лех” не можа абыграць „Ягелонію” у Беластоку ўжо 9 матчаў запар. Адзіны гол за „Ягелонію” на 71-й хвіліне забіў іспанскі нападнік Хесус Імаз. Пасля 9 тураў беластоцкая „Ягелонія” набрала 12 ачкоў і займае 5-е месца ў турнірнай табліцы. А наступны матч згуляе ў гасцях у Любліне з „Заглембе” 1 кастрычніка.

Беларускае Радыё Рацыя, фота Ладзіка Майніча