„Гомель” і берасцейскае „Дынама” згулялі ўнічыю



Футбалісты „Гомеля” і берасцейскага „Дынама” згулялі ўнічыю 0:0 у стартавым паядынку 24-га тура чэмпіянату Беларусі. Сустрэча ў Гомелі прайшла з перавагай гаспадароў поля, некалькі галявых момантаў не выкарыстоўваў іх лідар Андрэй Салавей, але перайграць абарону берасцейцаў на чале з галкіперам Раманам Сцяпанавым гамяльчане так і не змаглі. Яшчэ тры сустрэчы гэтага тура адбудуцца сёння. Барысаўскі БАТЭ, які ідзе другім, згуляе ў гасцях у берасцейскага „Руху”, у Маладзечне „Іслач” з Менскага раёна прыме жодзінскае „Тарпеда-БелАЗ”, а на полі сталічнага стадыёна „Трактар” футбалісты „Мінска” будуць сапернічаць з гасцямі са „Слуцка”. Лідар турніру салігорскі „Шахцёр” заўтра згуляе на сваім полі з гарадзенскім „Нёманам”.

„Баварыя” не выездзе перамагла „Гройтэр Фюрт”

„Баварыя” на выездзе абыграла „Гройтэр Фюрт” у матчы 6-га тура нямецкай Бундэслігі з лікам 3:1. Лік у матчы адкрыў Томас Мюлер, які забіў на 10-й хвіліне. Гэты гол стаў для Мюлера 218-м за „Баварыю”, ён апярэдзіў Карла-Хайнца Румэнігэ і выйшаў на трэцяе месца ў спісе лепшых бамбардзіраў у гісторыі клуба. Больш за „Баварыю” забівалі толькі Роберт Левандоўскі 305 і Герд Мюлер 523. Дарэчы Левандоўскі ў гэтым матчы не забіў, таму ў яго перапынілася галявая серыя з 19 матчаў за „Баварыю”, якая доўжылася сем месяцаў.

„Шахцёр” перамог „Нёман” у экстралізе

Тым часам у беларускай хакейнай экстралізе «гарнякі» святкавалі пятую запар перамогу ў чэмпіянаце – і другую запар над гарадзенскім „Нёманам”. Вікторыю „Шахцёру” прынеслі шайбы Іллі Казнадея і Андрэя Феклістава ў большасці, закінутыя яшчэ ў першым перыядзе. За «Нёман» сваю першую шайбу ў экстралізе закінуў 19-гадовы форвард Ягор Стралкоўскі. Матч у Салігорску стаў юбілейным, 500-м у рамках чэмпіянатаў Беларусі для нападніка «Нёмана» Мікіты Рэмезава. «Нёман» завяршыў пяціматчавую выязную серыю і вяртаецца на родную арэну, дзе на наступным тыдні прыме „Віцебск”. «Шахцёр», у сваю чаргу, адпраўляецца на выезд – першы   прыпынкам для «гарнякоў» стане Жлобін. У іншых матчах гульнявога дня «Дынама-Маладзечна» зноў перамагло „Брэст” 2:0, а сталічнае «Юнацтва» было мацней за «Ліду» 3:1.

Андрэй Скабелка пакінуў пасаду галоўнага трэнера „Лакаматыва”

Беларускі спецыяліст Андрэй Скабелка адпраўлены ў адстаўку з пасады галоўнага трэнера яраслаўскага клуба „Лакаматыў”. У апошнім матчы рэгулярнага чэмпіянату „Лакаматыў” на хатняй арэне саступіў падольскага „Віцязю” з лікам 2:3. Яраслаўскі клуб выйграў толькі тры матчы ў дзевяці на старце сезона і займае 10-е месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі, маючы ў актыве сем ачкоў.

Беларускі тэнісіст Ілля Івашка прабіўся ў паўфінал турніру ў Нур-Султане

Беларускі тэнісіст Ілля Івашка прабіўся ў паўфінал турніру катэгорыі АТР-250 у казахстанскім Нур-султане з прызавым фондам 480 тысяч даляраў. У чвэрцьфінале беларус адолеў у трохсэтавым паядынку фінскага тэнісіста Эміла Руусувуоры – 4:6, 6:4, 6:1. Матч працягваўся 2 гадзіны 50 хвілін.

Беларускае Радыё Рацыя