Чаму беларусы пераязджаюць у Польшчу?



Эканамічны крызіс і пандэмія – такімі становяцца прычыны пераезду беларусаў у Польшчу.

У апошнія часы для іх на радзіме стала цяжка з працай, а таксама была адсутнасць перспектыў для арганізацыі ўласнага бізнесу, — распавяла беларуска Юлія Дубоўка:

– Проста заўсёды нам падабалася вандраваць, нам падабалася быць недзе акрамя як у Беларусі. Зразумела, што ў Беларусі эканамічная сітуацыя была даволі складаная. На той момант мой муж працаваў вядучым на вяселлях і мы не пашкадавалі, што пераехалі менавіта ў гэты момант. З пандэміяй вяселлі пачалі адмяняцца, давялося б сядзець без працы. Знайсці працу ва ўмовах пандэміі было б яшчэ складаней.

Толькі за першыя паўгода сёлета ў Польшчу ўехала звыш 400 тысяч беларусаў, але пры гэтым адзін і той жа чалавек мог перасякаць мяжу некалькі разоў. Улічваючы пандэмію і палітычны крызіс у Беларусі, значная частка беларусаў застаецца на стала ў краіне-суседцы.

Беларускае Радыё Рацыя