Сілавікі працягваюць паляванне на грамадзянаў у сацсетках
У Пінску працягваецца паляванне сілавікоў на грамадзян, якія выступаюць з крытыкай у адрас рэжыму. Так на тыдні паўтара гадамі “хатняй хіміі” пакаралі пінчука, які ў сацыяльных сетках негатыўна выказаўся пра міліцыянтаў.
“Улады робяць усё, каб людзі цалкам змоўклі”, – адзначае праваабаронца Алесь Рамановіч:
– Час ад часу мы даведваемся пра суды, якія адбыліся ці яшчэ павінны адбыцца. Не так даўно на гэтым тыдні быў суд за каментар у сацыяльных сетках. Там чалавек напісаў два словы, якія супрацоўнікі міліцыі палічылі абразлівымі. Я ведаю, што справа была крымінальная. Яны лічаць, што нехта там нейкую актыўнасць праяўляе. Гэта яны будуць душыць.
Праваабаронца дадае, што, на жаль, не ўсе грамадзяне, якія трапілі пад рэпрэсіі, паведамляюць пра сваю сітуацыю. Гэта сведчыць пра тое, што запалохванне ўсё ж пачынае перамагаць, – гаворыць Алесь Рамановіч.
Беларускае Радыё Рацыя