Адміністрацыя гомельскай жаночай калоніі паставіла трох палітзняволеных жанчын на прафілактычны ўлік як „асобаў, схільных да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю, хуліганскіх праяваў”. Гэта берасцейская актывістка „Еўрапейскай Беларусі” Паліна Шарэнда-Панасюк, а таксама сёстрыАнастасія і Вікторыя Міронцавы.
Паліна Шарэнда-Панасюк асуджаная на два гады калоніі агульнага рэжыму, яна адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні.