У Кіеве пахавалі Віталя Шышова
У Кіеве прайшло пахаванне кіраўніка Беларускага дома ва Украіне Віталя Шышова.
Гэта адбылося на 55-ы дзень пасля таго, як было знойдзена яго цела. На пахаванні прысутнічалі толькі родныя і блізкія Шышова. У наступную нядзелю, 3 кастрычніка, плануецца адкрытая памінальная служба па Віталю.
Дырэктар Беларускага дома ва Украіне Віталь Шышоў знік 2 жніўня ў Кіеве. На наступны дзень яго знайшлі павешаным у парку побач з яго рэзідэнцыяй. Гібель беларуса выклікала бурную міжнародную рэакцыю.
Следчае ўпраўленне Bellingcat паведамляла пра тое, што ёсць паралелі ў перамяшчэнні Шышова і супрацоўніка ФСБ, які працаваў ва Украіне. 6 верасня міністр унутраных спраў Украіны Дзяніс Манастырскі заявіў, што следства па факце гібелі Шышова ўжо вызначылася з версіяй трагедыі.
Беларускае Радыё Рацыя