Гарадзенскага блогера Vadimati ўзялі пад варту



Блогера Vadimati Вадзіма Ермашука з Гародні ўзялі пад варту 24 верасня, паведаміў Hrodna.life з спасылкай на блізкіх Ермашука. Гэта адбылося за дзень да заканчэння 40 сутак ягонага адміністрацыйнага арышту.

Вадзіма Ермашука затрымалі 16 жніўня. Спачатку яго асудзілі за заклікі на спартовую імпрэзу, потым — за нецэнзурныя выказванні на адрас ЖКГ і гарвыканкаму.

16 верасня стала вядома, што на Вадзіма Ермашука завялі дзве крымінальныя справы: за абразу Лукашэнкі (артыкул 368 Крымінальнага кодэксу Беларусі), за абразу дзяржаўнага сцяга Беларусі (артыкул 370 Крымінальнага кодэксу).

Яму пагражае да 4 гадоў калоніі.

spring96.org