Да 200-годдзя з дня нараджэння Цыпрыяна Каміля Норвіда
Да 200-годдзя з дня нараджэння Цыпрыяна Каміля Норвіда выйшла кніга перакладаў выбраных вершаў “Над попелам паразы – перамога!..”.
Кніга змяшчае пераклады Алега Мінкіна, Васіля Сёмухі і Андрэя Хадановіча. Укладанне кнігі зрабіў Андрэй Хадановіч, ён жа аўтар прадмовы.
Кніга выйшла ў выдавецтве Змітра Коласа пры падтрымцы Instytut Książki.
Кнігу можна набыць у сталічнай кнігарні „Акадэмкніга”.
Гэта ўжо другое выданне вершаў Цыпрыяна Каміля Норвіда ў Беларусі. У 1993 годзе ў выдавецтве „Мастацкая літаратура” выйшаў зборнік лірыкі польскага класіка „Ідзі за мною”, у перакладах Алега Мінкіна.
Беларускае Радыё Рацыя