Сацыял-дэмакраты здабылі перамогу на выбарах у Нямеччыне



Сацыял-дэмакраты здабылі перамогу ў выбарах да Бундэстагу.

Паводле першых падлікаў яны атрымалі 25,7 працэнтаў галасоў і нязначна апярэдзілі хадэкаў, якія атрымалі 24,1 працэнта. Так вынікае з афіцыйных першых падлікаў вынікаў нядзельнага галасавання да нямецкага Бундэстага. Для хадэкаў Ангелы Меркель гэта найгоршы вынік у гісторыі. Трэцяй сілай у парламенце апынуліся Зялёныя з падтрымкай амаль 15 працэнтаў выбарцаў. Папулісцкая правая партыя АФД атрымала 10.3 працэнтаў галасоў. Найбольшую паразу атрымала скрайне левая партыя Die Linke, набраўшы толькі  4,9 працэнта галасоў.

Канцлерка Ангела Меркель застанецца на сваёй пасадзе, пакуль не будзе абраны яе пераемнік або пераемніца і сфармаваны новы ўрад Нямеччыны.

Беларускае Радыё Рацыя