У Гародні прэзентавалі “Восень 1939 года”



Якія былі падзеі 1939 года ў гістарычнай традыцыі і вуснай гісторыі і наколькі яны непадобныя адна да адной –  даведаліся гарадзенцы на прэзентацыі зборніка навуковых артыкулаў “Восень 1939 года”.

P1200159

Яго падрыхтаваў “Беларускі архіў вуснай гісторыі”. Пра значнасць такога выдання для чытача кажа гісторык Алесь Краўцэвіч, адзін з яго рэцэнзентаў.

–  Гэтыя людзі, гісторыкі, што сабралі гэтыя ўспаміны, апрацавалі і апублікавалі іх, зрабілі адну вельмі важную рэч. Па-першае, яны паспелі знайсці яшчэ пры жыцці тых старых людзей, бо яны хутка адыходзяць. Гэта ж ужо пасля 1939 года 75 гадоў прайшло, а людзі, якія памятаюць гэты год, павінны былі яшчэ раней нарадзіцца. Атрымліваецца, што ім зараз па 80 гадоў і больш. І яны паміраюць. І тое, што нажыва гэтыя ўспаміны зроблены, што навукова апрацаваны і будуць апрацоўвацца далей, – вельмі важная справа для нас.

У зборніку змешчана каля дваццаці артыкулаў аўтараў з Беларусі і Польшчы. Падчас прэзентацыі наведнікі мелі магчымасць атрымаць відэа-дыск з дакументальным фільмам Ягора Сурскага “Восень 1939 – на мяжы памяці”.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара