Мастак Алесь Пушкін адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні
Мастак, палітвязень Алесь Пушкін адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні. Пра гэта паведамляе Беларуская рада культуры са спасылкай на ліст творцы.
Таксама Пушкін напісаў, што яму давялося правесці пяць сутак у карцары. За кратамі мастак малюе партрэты зняволеных і кажа, што раздаў ужо каля сотні такіх партрэтаў. Ён хоча арганізаваць супольную выставу мастакоў, якія зазналі турму, а таксама працуе над п’есай пад працоўнай назвай „Чорны бусел”.
Алеся Пушкіна ўзялі пад варту за намаляваны партрэт удзельніка антысавецкай партызанскай барацьбы Яўгена Жыхара. Карціна экспанавалася на выставе ў Гародні. За гэты партрэт на мастака пачалі крымінальную справу, абвінаваціўшы яго ў рэабілітацыі нацызму.