Пра абнуленне



Абнуленне – гэта такі новы прынцып існавання расейскай палітыкі. Абнуленне – гэта практыка перагляду канстытуцыйных паўнамоцтваў, якая дазваляе кіраўніку працягнуць тэрмін сваіх паўнамоцтваў. Вельмі зручная рэч, я вам скажу. Захацеў пабыць, да прыкладу, прэзідэнтам, а ў цябе ўжо апошні тэрмін заканчваецца. Пайшоў і абнуліўся. І пасля зноў можна станавіцца прэзідэнтам І так да бясцонцасці.

Першым абнуліцца паспрабаваў Уладзімір Пуцін. Узяў і скасаваў сабе ўсе ранейшыя гады прэзідэнства. І нібыта ніколі не балатаваўся. І цяпер зноў можа станавіцца прэзідэнтам. І нармальна: народ схаваў. А, можа, і не, але гаварыць пабаяўся. І вось цяпер услед за самым галоўным абнуляцца будуць губернатары. Дэпутаты дзярждумы ўнеслі на разгляд законапрпаект, які дазволіць губернатарам абірацца болей, чым два разы. Ну, а што? Прэзідэнту можна, а ім не? Так што, калі законапраект ухваляць, патрэбныя ўладам губернатары змогуць пераабірацца бясконцую колькасць разоў. Затое для непатрэбных законапраект прадугледжвае механізмы пакарання. Так, прэзідэнт РФ зможа вынесці вымову, папярэджанне, адхіліць ад выканання абавязкаў ці зняць з пасады. Ды і губернатарамі іх болей зваць не будуць, а толькі кіраўнікамі рэгіёнаў. Сапраўды, якія губернатары, калі абмежаванняў няма. Так: нейкія кіраўнікі, у якіх няма канстытуцыйных абмежаванняў, затое ёсць магчымасць пакарання ад прэзідэнта.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ